Еўрапейскі суд зняў санкцыі з «Белшыны»
Еўрапейскі суд зняў санкцыі з ААТ «Белшына», уведзеныя ў снежні 2021 года. Рашэнні апублікаваныя на сайце суда, піша Reform.by.
20.03.2024 / 15:36
Фота: Белшына
Суд пастанавіў выключыць «Белшыну» з санкцыйнага спісу, бо Рада ЕС не давяла, што прадпрыемства з'яўляецца істотнай крыніцай даходу для рэжыму Лукашэнкі і праводзіла рэпрэсіі супраць супрацоўнікаў.
Прымаючы рашэнне аб санкцыях у 2021 годзе, Еўрапейскі суд адзначаў, што гэта адно з вядучых дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, буйны вытворца аўтамабільных шын, істотная крыніца даходаў для рэжыму Лукашэнкі. Супрацоўнікаў «Белшыны», якія пратэставалі і баставалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе, звольнілі. Такім чынам, «Белшына» нясе адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, абгрунтоўваў суд сваё рашэнне.
Раней паведамлялася, што знятыя санкцыі з гоншчыка «Формулы-1» Мікіты Мазепіна, сына алігарха беларускага паходжання Дзмітрыя Мазепіна. Суд прыйшоў да высновы, што яго сямейная сувязь з бацькам з'яўляецца недастатковай падставай для ўвядзення санкцый.
Чытайце таксама:
Суд ЕС зняў санкцыі з былога гоншчыка «Формулы-1» беларускага паходжання
Завялі крымінальную справу ў адносінах прадстаўнікоў Народных пасольстваў і «Беларусаў замежжа»