У Мінску і ваколіцах ад сёння пачынаюць прадаваць бярозавік. Цана проста смешная

Аднак пра наяўнасць у продажы лепш загадзя ўдакладніць па тэлефоне.

21.03.2024 / 09:02

Купіць напой можна будзе штодня з 10:00 да 19:00 на тэрыторыі лясгаса па вуліцы Баграціёна, 70, піша Blizko.by.

Калі пакупнік прынясе сваю тару, то літр бярозавага соку абыйдзецца яму ў 49 капеек. А напой, разліты работнікамі ў 5-літровыя ПЭТ-бутэлькі, будзе каштаваць 4,61 рубля.

У Мінскім лясгасе папярэдзілі, што рух сокаў залежыць ад надвор'я, а сезон нарыхтоўкі доўжыцца не больш за два тыдні. Таму пра наяўнасць у продажы бярозавіку лепш загадзя ўдакладніць па тэлефоне 8 (017) 350-64-31.

Дарэчы, купіць напой можна будзе і ў лясніцтвах Мінскага лясгаса:

Чытайце таксама:

Хутка пойдзе бярозавік. Чым ён карысны і як яго правільна збіраць?

Nashaniva.com