Улады памежнага расійскага Грайварана заклікалі жыхароў эвакуіравацца
Кіраўнік Грайварана Генадзь Бондараў заклікаў мясцовых жыхароў «прыняць правільнае рашэнне».
21.03.2024 / 11:18
Грайваран. Фота: Генадзь Бондараў / Telegram
«Звяртаюся да тых, хто застаўся ў акрузе. Сітуацыя працягвае заставацца напружанай. Прашу вас прыняць правільнае рашэнне і часова пакінуць тэрыторыю гарадской акругі», — напісаў кіраўнік Грайваранскай гарадской акругі.
Ён дадаў, што адміністрацыя арганізуе ад'езд, а прыняць бежанцаў змогуць у Яраслаўскай вобласці.
«Мы стараемся дастаўляць прадукты харчавання жыхарам, але гэта залежыць ад аператыўнай абстаноўкі. Настойліва рэкамендую не падвяргаць сябе і сваіх блізкіх небяспецы», — дадаў Бондараў.
Грайваран — самы заходні горад Белгародскай вобласці. У ім пражывае каля 6 тысяч чалавек. Апошнія два тыдні горад, як і іншыя памежныя населеныя пункты памежжа, атакуюць украінскія ДРГ.
Чытайце таксама:
Пры абстрэле Белгарада пашкоджана спартыўная арэна
Пуцін выразіў захапленне жыхарамі Белгарада, ім паапладзіравалі
З Белгарадскай вобласці эвакуююць 9000 дзяцей. Адсяляюць і цэлыя вёскі