Дзе ў Беларусі небяспечней за ўсё? Крымінальны топ гарадоў і раёнаў
Белстат апублікаваў дадзеныя па злачыннасці за 2023 год. «Люстэрка» прааналізавала статыстыку ў разрэзе рэгіёнаў. Расказваем, дзе ў Беларусі самая высокая злачыннасць, а дзе жыхары могуць адчуваць сябе больш бяспечна.
21.03.2024 / 12:24
Рэчыца, 2009 год. Фота: gedymin.livejournal.com / Вікіпедыя
Журналісты выбралі найбуйнейшыя гарады (з насельніцтвам больш за 60 тысяч чалавек, там, дзе асобнай статыстыкі па горадзе няма, разлік зроблены ў разрэзе раёна) і палічылі колькасць злачынстваў на тысячу жыхароў.
Такім чынам, крымінальны топ-10 сярод самых населеных гарадоў і раёнаў Беларусі выглядае так:
- Рэчыцкі раён;
- Барысаўскі раён;
- Светлагорскі раён;
- Мінск;
- Маладзечанскі раён;
- Магілёў;
- Гомель;
- Жлобінскі раён;
- Віцебск;
- Салігорскі раён.
У цэлым лідарам па злачыннасці ў суадносінах з насельніцтвам сярод абласцей і сталіцы зʼяўляецца Мінская вобласць, дзе ў мінулым годзе прыйшлося па злачынстве на амаль кожнага сотага жыхара. А найменш крыміналу на Брэстчыне.
Чытайце таксама:
«Я ўпершыню ў жыцці ўбачыў пісталет каля сваёй галавы». Беларуса абрабавалі ў Буэнас-Айрэсе
«У камеры падышоў чалавек і адразу ўзяў мяне за штаны» — Лёва Бі-2 пра дні ў тайскім СІЗА