Асуджаны за забойства паспрабаваў уцячы з калоніі ў Шклове

57-гадовага віцебчука злавілі і далі дадатковыя два гады зняволення.

21.03.2024 / 12:49

Раніцай 12 верасня 2023 года ў шклоўскай калоніі №17 адбылося надзвычайнае здарэнне. Адзін з вязняў спрабаваў уцячы. Незразумела, на якім этапе яго план праваліўся, але ўрэшце мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі калоніі.

57-гадовы жыхар Віцебска адбываў 14-гадовы тэрмін за забойства, гвалт у дачыненні да службовай асобы, а таксама незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі.

Як паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці, за спробу ўцёкаў яму дадалі 2 гады зняволення. Сваю віну вязень прызнаў.

Nashaniva.com