Ігару Карнею прысудзілі тры гады калоніі

Экс-журналіста затрымалі ўлетку.

22.03.2024 / 13:03

Фота: СТВ

Суддзя Сяргей Кацар прысудзіў Карнею тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 20 тысяч рублёў, піша Радыё Свабода.

Журналіста абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» паводле ч. 3 арт. 361-1 КК. З прапагандысцкіх СМІ раней стала вядома, што яго пераследавалі за супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ).

56-гадовага Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры.

Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (ч.3, арт. 361).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Кацар. Ігару Карнею пагражала да шасці гадоў калоніі.

Яго жонка і дочкі выехалі з Беларусі на Азорскія выспы.

Чытайце таксама:

«Размаўляем на чатырох мовах». Жонка зняволенага журналіста расказала, як абжываецца на новым месцы сярод Атлантыкі

Жонка і дачка арыштаванага журналіста Ігара Карнея з'ехалі ў Партугалію

Словы падтрымкі, якія працуюць, а якія не — меркаванне жонкі затрыманага

Nashaniva.com