На праспекце Пушкіна ў Мінску адбылася аварыя, чалавеку аказваюць дапамогу на асфальце

У сталічнай ДАІ паведамілі, што па праспекце Пушкіна ў кірунку Ціміразева і Матусевіча з-за ДТЗ абцяжараны рух. Аварыя адбылася паблізу дома №24/3.

22.03.2024 / 13:29

Мяркуючы па фота, на месца прыехала хуткая.

Аднаму чалавеку аказваюць дапамогу, ён ляжыць проста на асфальце каля аўтамабіля, які стаяў у крайняй левай паласе.

Чытайце таксама:

У Мінску пешаход апынуўся на капоце — ВІДЭА аварыі

70-гадоваму кіроўцу ў Маладзечне стала блага за рулём, ён урэзаўся ў дрэва і памёр

«Спатыкнуўся і ўпаў проста пад трактар». Маладзён загінуў пад коламі трактара «Джон Дзір» у Салігорскім раёне

Nashaniva.com