У Гомелі мужчыну асудзілі да пазбаўлення волі паводле чатырох артыкулаў
20 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд Сяргею Чыжэўскаму.
22.03.2024 / 14:49
Справу разглядаў Алег Харошка, які прысудзіў Сяргею два гады і восем месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргея Чыжэўскага абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 367 КК (паклёп на Аляксандра Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Аляксандра Лукашэнкі).
Чытайце таксама:
Былога журналіста Андрэя Толчына асудзілі на 2,5 года калоніі
Хрысціянскаму прапаведніку Сяргею Мельянцу далі 13 сутак арышту
Праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка асудзілі за «непадпарадкаванне міліцыянту»