У Магілёве падпалкоўнік міліцыі памёр ва ўзросце 46 гадоў

Памёр супрацоўнік Упраўлення аператыўна-дзяжурнай службы УУС Магілёўскага аблвыканкама Вячаслаў Анімуцкі.

22.03.2024 / 16:14

Вядома, што адразу пасля школы ў 1994 годзе ён паступіў у Магілёўскую школу міліцыі і пасля яе заканчэння праз два гады пайшоў працаваць участковым у Ленінскі РАУС Магілёва. Паралельна ён паступіў завочна ў Акадэмію міліцыі ў Мінску, а пасля заканчэння і гэтай навучальнай установы перайшоў на працу ва УУС, піша Mayday.team.

Некаторы час у канцы 2000-х Вячаслаў Анімуцкі ўзначальваў аператыўна-дзяжурную службу АУС Магілёўскага раёна, але потым зноў вярнуўся ва УУС.

Чытайце таксама:

Ідэолаг мінскай абласной міліцыі памёр ва ўзросце 51 год

Nashaniva.com