Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома 

Асноўны ачаг пажару ліквідаваны, дах над глядацкай залай абрынуўся, разбор завалаў пакуль працягваецца.

23.03.2024 / 08:40

Паводле апошніх афіцыйных звестак, у выніку атакі загінулі больш за 60 чалавек, шпіталізаваны 115 чалавек.

Тэлеграм-канал 112 сцвярджае, што колькасць загінулы пры атацы на Крокус Сіці Хол узрасла да 82 чалавек, з іх трое дзяцей.

Губернатар Падмаскоўя Вараб'ёў заявіў, што спіс загінуўшых будзе апублікаваны да 10:00, піша «Новая газета Еўропа».

У БЦ «Кубік» побач з «Крокусам» пачне працу Цэнтр дапамогі, дзе сваякі змогуць атрымаць усю неабходную інфармацыю аб пацярпелых і загінуўшых.

Наконт нападнікаў нічога не вядома: ні персанальных звестак, ні агульнай колькасці, ні месцазнаходжання, ні матываў атакі.

Афіцыйныя асобы РФ пакуль не абвясцілі асноўную версію здарэння, а таксама не раскрылі асобы падазраваных. СК Расіі толькі заявіў, што следчыя і эксперты працягваюць агляд на месцы здарэння.

За 12 гадзін Пуцін да гэтага часу афіцыйна ніяк не пракаментаваў тэракт.

Чытайце таксама:

Першыя фота з «Крокус Сіці Хола» пасля ўваходу ратавальнікаў

Што вядома пра людзей, якія напалі на «Крокус Сіці Хол»

ЗША перадавалі Маскве даныя пра падрыхтоўку тэракта

З’явілася поўнае відэа ўцёкаў людзей з «Крокус Хола» пасля пачатку страляніны

Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з тэрактам у «Крокусе» і папрасіла беларусаў дбаць пра сваю бяспеку

Nashaniva.com