Дваіх падазраваных у нападзе на «Крокус Сіці Хол» затрымалі непадалёк ад беларускай мяжы

У машыне, паводле папярэдніх звестак, знаходзілася шэсць чалавек: двое былі затрыманы, яшчэ чацвярым удалося збегчы.

23.03.2024 / 09:26

Аўтамабіль з меркаванымі злачынцамі быў спынены недалёка ад пасёлка Цёплы за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю, паведамляе Baza.

 У машыне, паводле папярэдніх звестак, знаходзілася шэсць чалавек: двое былі затрыманы, яшчэ чацвярым удалося збегчы.

Затрыманымі аказаліся грамадзяне Таджыкістана. Зараз з імі працуюць супрацоўнікі спецслужбаў – іх правяраюць на дачыненне да тэракту.

Чацвярых іншых зараз шукаюць.

Nashaniva.com