МЗС Таджыкістана назваў фэйкам інфармацыю аб датычнасці грамадзян рэспублікі да тэракту ў Падмаскоўі
Раней паведамлялася, што ў Бранскай вобласці непадалёк ад мяжы з Беларуссю затрымалі двух грамадзян Таджыкістана, якія могуць датычныя да тэракту у «Крокус Сіці Холе» ў пятніцу, у якім загінула 83 чалавекі.
23.03.2024 / 10:17
АГН «Масква»
МЗС Таджыкістана назваў фэйкам інфармацыю аб датычнасці грамадзян рэспублікі да тэракту ў Падмаскоўі
«Падкрэсліваем, што таджыкскі бок не атрымліваў ад афіцыйных уладаў Расіі пацверджання аб цыркуляванай фэйкавай інфармацыі аб датычнасці грамадзян Таджыкістана. У сувязі з гэтым просім абапірацца на афіцыйную інфармацыю, якая распаўсюджваецца дзяржаўнымі органамі Расіі. Варта мець на ўвазе, што распаўсюджванне неправеранай і недакладнай інфармацыі можа нанесці шкоду грамадзянам Таджыкістана, якія знаходзяцца цяпер за межамі краіны», — паведаміла МЗС гэтай сярэдняазіяцкай рэспублікі.
Раней Baza паведаміла, што ў Бранскай вобласці затрымалі аўтамабіль з шасцю чалавекамі, чатыром удалося збегчы. Нібыта яны з'яўляюцца грамадзянамі Таджыкістана і могуць быць датычныя да тэракту ў «Крокус Сіці Холе».
Чытайце таксама:
Дваіх падазраваных у нападзе на «Крокус Сіці Хол» затрымалі каля беларускай мяжы
Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома на 8:30 раніцы
Першыя фота з «Крокус Сіці Хола» пасля ўваходу ратавальнікаў