Затрыманы па справе тэракту ў «Крокус Сіці Холе» кажа, што застрэліў людзей за грошы
Першы імправізаваны «допыт» падазраванага ў тэрарызме, якога затрымалі ў Бранскай вобласці. Ён кажа, што яму прапанавалі паўмільёна рублёў (каля $5 тысяч), каб забіць людзей у «Крокусе».
23.03.2024 / 13:22
Задачу атрымаў ад памочніка нейкага куратара, якога слухаў у тэлеграме.
— Што рабіў у Крокусе?
— Застрэліў.
— Каго?
— Людзей.
— За што?
— За грошы.
Палову грошай атрымаў авансам, палову павінны былі перавесці потым.
Чытайце таксама:
Колькасць загінулых у выніку тэракту ў «Крокус Сіці Холе» вырасла да 115 чалавек
Сваякі шукаюць беларуса пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»
Кіраўнік ФСБ далажыў Пуціну аб затрыманні 11 чалавек
Чатырох падазраваных у нападзе на «Крокус Сіці Хол» затрымалі каля Бранска
Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»