Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту
дапоўнена
42-гадовы ўраджэнец Бабруйска апошнім часам працаваў у Расіі.
23.03.2024 / 14:08
Алім Кашавараў, фота з Аднакласнікаў
Пасля тэракту ў «Крокусе» ў бальніцах Масквы знаходзяцца дзясяткі чалавек. Вядома як мінімум пра аднаго беларуса, які застаецца ў бальніцы ў вельмі цяжкім стане. Па словах пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога, ён знаходзіцца ў Боткінскай бальніцы.
Гаворка вядзецца пра 42-гадовага Аліма Кашаварава. Гэта ўраджэнец Беларусі. Раней ён жыў у Бабруйску, але доўгі час працуе ў Расіі. У базах «Белпола» няма інфармацыі пра яго шлюб ці наяўнасць дзяцей.
«Учора ў тэракце пацярпеў наш сябар, ён з Бабруйска, вельмі добры чалавек. Ён знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, ён атрымаў дзве кулі, у грудзі і ў жывот. Малюся, каб ты выжыў», — напісалі сябры Аліма ў інстаграме.
Паводле інфармацыі «Люстэрка», мужчына раней быў жанаты, у яго ёсць дачка, якая жыве ў Бабруйску.
Паводле інфармацыі знаёмых, Кашавараў мог працаваць ахоўнікам у «Крокус Сіці Холе».
23 снежня 2023 года ён апублікаваў у сацсетках фатаграфію з фае комплексу, на якой ён апрануты ў строгі чорны касцюм і белую кашулю — прыкладна так і выглядаюць супрацоўнікі службы бяспекі «Крокус Сіці Хола». Падобнае фота ў такім жа касцюме мужчына размяшчаў і ў пачатку 2020 года.
Чытайце таксама:
Затрыманы па справе тэракту ў «Крокус Сіці Холе» кажа, што застрэліў людзей за грошы
Сваякі шукаюць беларуса пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»
Колькасць загінулых у выніку тэракту ў «Крокус Сіці Холе» вырасла да 150 чалавек