Былы ўласнік «Мотавела» Мураўёў: Я зразумеў, што Бабарыка збіраецца ў прэзідэнты, нашмат раней за 2020 год

Беларускі бізнэсмен Аляксандр Мураўёў у інтэрв'ю «Белсату» расказаў, як здагадаўся пра прэзідэнцкія амбіцыі Віктара Бабарыкі.

23.03.2024 / 17:08

Аляксандр Мураўёў знаёмы з Віктарам Бабарыкам з 1992 года. У інтэрвʼю «Белсату» ён расказаў, што навіна аб тым, што Бабарыка збіраецца вылучацца кандыдатам на прэзідэнцкія выбары, не выклікала здзіўлення.

«Аб тым, што ён збіраецца ісці ў прэзідэнты, я даведаўся нашмат раней. Дзесьці, хіба ў 2019-м годзе, я прачытаў яго інтэрвʼю аб бізнэсе. Інтэрвʼю дастаткова прафесійнае. Нехта побач са мною на нарах быў, і я сказаў простую фразу: «Віця ідзе ў прэзідэнты», — згадвае Мураўёў.

Ён дадае, што памыліўся ў прагнозах, бо думаў, што перамены ў краіне ўсё ж адбудуцца.

Аляксандр Мураўёў. Скрын відэа belsat_news / YouTube

Па словах Мураўёва, у 2020 годзе не толькі ён, але і шмат хто ў калоніі, дзе мужчына адбываў тэрмін, уключна з адміністрацыяй, думалі, што ў Бабарыкі ёсць шанец выйграць.

Чытайце яшчэ:

«Калі ён ішоў у прыбіральню, ведала ўся калонія, бо пра гэта апавяшчала сігналізацыя». Былы зняволены расказаў пра Віктара Бабарыку

Бізнэсмен Мураўёў, які 7 гадоў прасядзеў у беларускай турме, збіраецца судзіцца за сваю маёмасць у Аўстрыі

Былога ўладальніка «Мотавела» вызвалілі ўмоўна-датэрмінова — «Белсат»

Nashaniva.com