У «Крокусе» ліквідавалі адкрытае гарэнне
Ратавальнікі паспяхова справіліся з адкрытым гарэннем у канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол», дзе напярэдадні адбыўся тэракт. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый РФ.
23.03.2024 / 20:41
Фота: Investigative Committee of Russia via AP
Перад гэтым паведамлялася, што да работ па ліквідацыі пажару былі прыцягнутыя 719 чалавек. Разбор завалаў пакуль працягваецца.
Па словах кіраўніка пошукава-выратавальнага падраздзялення Цэнтраспас па Маскве Андрэя Туманава, супрацоўнікі аварыйных службаў праводзяць разбор завалаў у канцэртнай зале цалкам ўручную.
Асноўная частка пошукавай аперацыі пад заваламі «Крокуса» павінна завяршыцца ў нядзелю, заявіў губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'еў.
Чытайце таксама:
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома па стане на вечар суботы
Колькасць загінулых падчас тэракту ў «Крокусе» дасягнула 133 чалавек — Следчы камітэт РФ