Гісторык Андрэй Мацук атрымаў прэстыжную навуковую прэмію ў Польшчы

Андрэю Мацуку прысудзілі ўзнагароду выдання «Przegląd Wschodni» за 2023 год у катэгорыі «Замежныя творы». Яго ўганаравалі за манаграфію «Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697—1764 гг.)», выдадзеную летась у Вільні.

23.03.2024 / 23:42

Андрэю Мацуку 45 гадоў, ён родам з Наваполацка. Раней ён працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але пасля 2020 года мусіў разам з іншымі навукоўцамі адтуль звольніцца і пераехаць у Польшчу, дзе цяпер і працягвае сваю плённую навуковую дзейнасць. 

На сённяшні дзень Андрэй Мацук — аўтар чатырох навуковых манаграфій:

Першыя тры гэтыя даследаванні выйшлі ў Беларусі пад грыфам Інстытута гісторыі НАНБ, апошняе ж выдадзена ўжо за мяжой, але таксама на беларускай мове.

У верасні мінулага года Андрэю Мацуку таксама ўручылі прэмію выдання Rocznik Lituanistyczny, якой ушаноўваюцца навукоўцы, што дасягнулі вялікіх вяршынь у даследаванні гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Ён стаў лаўрэатам гэтай прэміі за 2022 год.

Чытайце таксама:

Беларускі гісторык атрымаў прэстыжную навуковую ўзнагароду ў Польшчы

Выйшла кніга пра тое, як нашы продкі ў часы Рэчы Паспалітай вялі палітыку на рэгіянальным узроўні

«Ну ты ж гісторык, распавядзі нам, што будзе далей». Як беларускія гісторыкі ператварылі піва ў каву

Nashaniva.com