Сабаленка не змагла выйсці ў чацвёрты круг турніру ў Маямі

Арына Сабаленка вырашыла выступаць на турніры ў Злучаных Штатах, нягледзячы на смерць свайго хлопца.

24.03.2024 / 09:08

Арына Сабаленка выступае супраць Ангеліны Калінінай з Украіны ў трэцім раундзе ў 8-ы дзень адкрытага чэмпіянату Маямі. Фота: Robert Prange / Getty Images

Другая ракетка свету выйшла на корт супраць украінскай тэнісісткі Ангеліны Калінінай (32-гі радок у рэйтынгу). Арына Сабаленка прайграла з 4:6, 6:1, 1:6.

Раней стала вядома, што Канстанцін Кальцоў, які знаходзіўся ў стастунках з Арынай Сабаленкай, загінуў у Злучаных Штатах. Амерыканская паліцыя прыйшла да высновы, што яго смерць не мае прыкметаў злачынства і, верагодна, зʼяўляецца самагубствам.

Беларуская тэнісістка прыняла рашэнне не здымацца з турніру ў Маямі пасля трагічнага здарэння і выйшла на корт, паведаміўшы папярэдне, што не будзе размаўляць з журналістамі.

Вікторыя Азаранка выйшла ў наступны раўнд турніру ў Маямі. Яна выйграла матч у прадстаўніцы Кітая Сіньвень Чжэнь у двух сэтах з лікам 6:4, 7:5. Цяпер ёй трэба будзе згуляць з Кэці Бултар з Вялікабрытаніі. Вікторыя Азаранка зʼяўляецца трохразовай чэмпіёнкай турніру ў Маямі.

Чытайце таксама:

«Хутчэй за ўсё, ён быў п'яны». Інтэрв'ю з былой жонкай Канстанціна Кальцова, якая таксама жыве ў Маямі

«Я ведаю ўсю сітуацыю». Найлепшая сяброўка Сабаленкі заявіла, што ведае абставіны трагедыі з Кальцовым у Маямі

Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае

Nashaniva.com