«Ён у штучнай коме». Бацька беларускага ахоўніка з «Крокуса» пра стан сына

Усё ідзе вельмі складана, ніякіх прагнозаў дактары не даюць.

24.03.2024 / 16:54

Пра стан беларусаа Аліма Кашаварава, які быў паранены ў час тэракту ў «Крокусе», паведамілі на канале АНТ.

«Стан у Аліма крытычны. Ён ляжыць пад ШВЛ, у штучнай коме. Множныя паразы цела, сэпсіс пачаўся. Адмовілі ныркі, ныркі аднаўлялі. Вялікая была вельмі страта крыві. Усё ідзе вельмі складана, ніякіх прагнозаў дактары не даюць. Але, малайцы, робяць усё, што могуць. Ён працаваў там кантралёрам і стаяў проста на ўваходзе», — паведаміў Іосіф Кашавараў.

Nashaniva.com