На Новачаркаскай ДРЭС адбыўся пажар. Два энергаблокі выведзеныя з эксплуатацыі
Узгаранне адбылося на трансфарматарнай падстанцыі Новачаркаскай ДРЭС у Растоўскай вобласці.
25.03.2024 / 08:02
Фота: Wikimedia Commons
Яго аператыўна ліквідавалі супрацоўнікі станцыі, паведамляюць расійскія СМІ. Ніхто не пацярпеў, прычына пажару ўдакладняецца, паведамляюць расійскія СМІ.
Аўтаматычна адключыліся высакавольтныя лініі 330 кВ Ціхарэцкая і Растоўская.
«Цяпер энергазабеспячэнне спажыўцоў адноўлена. З эксплуатацыі часова выведзены два энергаблокі ДРЭС», — заявіў губернатар Віталь Голубеў.
Чытайце таксама:
На Куйбышаўскім НПЗ пад Самарай пасля атакі беспілотніка адбыўся пажар
У Ханты-Мансійскай акрузе гарыць газаправод, у Курску дронам атакаваная нафтабаза
На Шаганарскай ЦЭЦ у расійскай Тыве адбыўся выбух. 18 чалавек шпіталізаваныя