Буданаў расказаў, як расійская каза выратавала ад смерці ўкраінскіх разведчыкаў
25.03.2024 / 11:35
Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў распавёў, што расійская каза выратавала ўкраінскіх вайскоўцаў у час рэйду на тэрыторыю праціўніка. Гісторыю Буданаў распавёў у дакументальным праекце «Бітва за мора».
Кірыл Буданаў. Скрын відэа
«Пасля вяртання з аднаго з рэйдаў з тэрыторыі праціўніка за імі [украінскімі вайскоўцамі] увязалася каза — проста жывая каза. Расійская, але каза. Ішла-ішла. У нейкі момант вырвалася наперад, наступіла на міну — казы не стала. Ну, сумна, але выратавала ўсю групу», — распавёў Буданаў.
Чытайце таксама:
НАТА: Ва Украіне забітыя або параненыя больш за 350 тысяч вайскоўцаў РФ