Сталі вядомыя падрабязнасці сённяшняга ДТЗ у Мінскім раёне, праз якое ўтварыўся 5-кіламетровы затор

Аварыя з удзелам чатырох аўтамабіляў адбылася ў Мінскім раёне, пацярпеў адзін чалавек, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

25.03.2024 / 13:45

 Сёння ў 7:05 36-гадовы жыхар Дзяржынскага раёна, кіруючы аўтамабілем Lada, рухаўся ў бок Мінска па Р-1. Ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на раздзяляльную агароджу. Пасля зʼехаў у кювет, дзе перакуліўся. 

У 7:10 33-гадовая жыхарка Брэсцкай вобласці, кіруючы аўтамабілем Ford, убачыла, што адбылося ДТЗ і пачала тармазіць, аднак таксама не справілася з кіраваннем, наехала на раздзяляльную агароджу і спынілася на праезнай частцы дарогі.

 

30-гадовая жыхарка Дзяржынскага раёна, якая рухалася за аўтамабілем Ford, кіруючы аўтамабілем Geely, таксама пачала тармазіць, як і наступная за ёй 43-гадовая мінчанка на аўтамабілі Peugeot. 

Тут ужо апошняя не справілася з кіраваннем, наехала на раздзяляльную агароджу, пасля чаго яе аўтамабіль адкінула ў аўтамабіль Geely.

 

У выніку пацярпела вадзіцель аўтамабіля Geely, яна была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Сурʼёзная аварыя пад Мінскам. Утварыўся 5-кіламетровы затор

Мінскі метрапалітэн распавёў, колькі чалавек у ім можа схавацца

Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ на Нямізе. Пацярпелі 4 чалавекі

Nashaniva.com