«Мяне проста дадалі ў групу ў месенджары і скінулі квіткі» — беларускі футбаліст пра тое, як даведаўся пра выклік у зборную

Сёння зборная Беларусі згуляе з Мальтай.

26.03.2024 / 08:34

ФК «Арыс»

Форвард кіпрскага «Арыса» Арцём Шуманскі распавёў пра тое, як упершыню пачуў пра выклік у зборную перад сакавіцкімі матчамі, піша football.by.

— Як даведаўся пра выклік у зборную?

— Мяне проста дадалі ў групу зборнай Беларусі. І я там убачыў спіс са сваім прозвішчам. А так — ніхто, акрамя адміністратара Глеба, не тэлефанаваў. Сказалі проста, дзе і ў колькі быць, а таксама скінулі квіткі.

Арцём Шуманскі дэбютаваў за чэмпіёна Кіпра па футболе ў канцы мая 2023 года. З таго часу за «Арыс» ён згуляў 16 матчаў ва ўсіх турнірах і забіў тры мячы.

Сёння зборная Беларусі згуляе таварыскі матч з Мальтай (пачатак а 21-й). Гульня пройдзе на Мальце. У чацвер беларусы прайгралі ў таварыскім матчы Чарнагорыі. 

8 чэрвеня ў Мінску адбудзецца таварыскі матч з Расіяй.

Чытайце таксама:

«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам

Чаму зборная Японіі па футболе пачынае ўсе матчы ў дзіўны час? Гульня з КНДР стартавала ў 19:23

Беларусы згулялі ў футбол з чарнагорцамі, вынік так сабе. ВІДЭА галоў

Nashaniva.com