Блогерка Жанна Лаўрова на волі

Сёння ранкам Жанна Лаўрова выйшла ў эфір у тыктоку.

26.03.2024 / 08:58

Падрабязнасці ўчорашняга дня яна не распавядала. Сказала, што застаецца са сваімі гледачамі і збягаць не збіраецца. «Я хачу жыць у сваёй краіне, мне тут спакойна, добра. Мільён разоў гэта казала».

Яна распавяла, што ўчора закрыла каментары — у сувязі «з перакручанымі відэа столькі бруду ліецца».

Таксама яна падзякавала тым, хто ўчора падтрымаў яе, і тым, хто «перакруціў ». «Гэта для мяне таксама вялізны досвед, вялізныя вывады, таму таксама дзякуй», — сказала яна.

Учора ГУБАЗіК напісаў, што Жанна Лаўрова затрыманая. Каналы жанчыны нейкі час былі недаступныя, але іх ужо аднавілі.

Лаўровай пагражалі крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызму» і сямю гадамі турмы. У якім статусе знаходзіцца жанчына, невядома.

Nashaniva.com