У Мінску мужчына забіў жонку і пакончыў з сабой
Раніцай 26 сакавіка ў экстранныя службы паступіла паведамленне аб выяўленні цела 73-гадовага мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні каля дома па вуліцы Мірашнічэнкі. У кватэры загінулага міліцыянты знайшлі мёртвай 71-гадовую жанчыну са шматлікімі нажавымі раненнямі.
26.03.2024 / 10:11
Паводле папярэдніх звестак, мужчына некалькі разоў ударыў жонку нажом, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам, выскачыўшы з акна.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Прычыны здарэння невядомыя.
Чытайце таксама:
«Пайшоў з заняткаў пісаць тлумачальную». Загінуў яшчэ адзін студэнт — меркавана, гэта самагубства
Асуджаны за забойства паспрабаваў уцячы з калоніі ў Шклове
«Я ўпершыню ў жыцці ўбачыў пісталет каля сваёй галавы». Беларуса абрабавалі ў Буэнас-Айрэсе