«Канечне, Украіна». Патрушаў адказаў, хто датычны да тэракту ў «Крокусе»
26.03.2024 / 14:13
Украіна якое-небудзь дачыненне да тэракту адмаўляе.
Мікалай Патрушаў і Аляксандр Вальфовіч. Фота: Nikolai Petrov / BelTA Pool Photo via AP
«ІДІЛ ці Украіна? — Канечне, Украіна», — сказаў сакратар Рады бяспекі РФ Мікалай Патрушаў, адказваючы на пытанне журналіста Shot аб тым, хто вінаваты ў тэракце.
Пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе» тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад на канцэртную залу. У заяве, апублікаванай у блізкім да тэрарыстаў агенцтве «Амак», тэракт быў названы «самым жорсткім нападам за апошнія гады», піша «Медуза».
Расійскія ўлады (у тым ліку Уладзімір Пуцін) і прапаганда настойваюць на тым, што нападнікі нібыта звязаныя з Украінай.
Украіна якое-небудзь дачыненне да тэракту адмаўляе.
Чытайце таксама:
Суд у Маскве арыштаваў восьмага фігуранта справы аб тэракце ў «Крокус Сіці Холе»
Прозвішча беларуса Вадзіма Куліка з'явілася ў абноўленым спісе загінулых у «Крокусе»