У Нямеччыне памерла вядомая баксёрка — ураджэнка Беларусі
Яна мела мянушку «Тыгрыца».
26.03.2024 / 14:27
Фота: facebook.com/graf.alesia
У Нямеччыне ва ўзросце 43 гадоў пайшла з жыцця вядомая баксёрка, ураджэнка Беларусі Алеся Граф, паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на нямецкія СМІ.
Пра прычыны і абставіны трагічнай і ранняй смерці былой чэмпіёнкі свету па версіі GBU і WBF у публікацыях не гаворыцца.
Алеся Граф, у дзявоцтве Клімовіч, нарадзілася ў 1980 годзе ў Гомелі. Пераехала ў Германію ў 1999 годзе, дзе выйшла замуж, а ў 2008 годзе атрымала грамадзянства.
Пачала займацца боксам у 2001 годзе — спачатку як аматар, затым як прафесіянал. Выступала ў найлёгкай і найлягчэйшай вазе. Атрымала мянушку Тыгрыца.
Свой апошні бой у якасці прафесійнага баксёра правяла 19 студзеня 2019 года супраць датчанкі Дзіны Торслунд, які прайграла.
Рыхтавалася да паядынкаў у Штутгарце — у нямецкага трэнера Хайнца Шчульца, у Гамбургу — у румынскага спецыяліста Валянціна Сілагі.
Мела кантракт з баксёрскім агенцтвам Hamburg Universum. Трэніравалася з адной з самых паспяховых жанчын-баксёраў — немкай Рэгінай Хальміх.
Чытайце таксама: