У Мінску адкрылі справу аб банкруцтве буйной сеткі рэстаранаў

Эканамічны суд Мінска пачаў справу аб банкруцтве ТАА «СП Брусэль». Гэтая арганізацыя належыць вядомай беларускай рэстараннай сетцы «Старамесны півавар». Кампанія вінная крэдыторам больш за 1 мільён рублёў.

26.03.2024 / 16:30

otzovik.by

З заявай у суд звярнулася Інспекцыя па падатках і зборах па Маскоўскім раёне Мінска. Толькі бюджэту ТАА «СП Брусэль» павінна падаткаў і пені больш за 800 тыс.рублёў.

Даўжнік з мая 2023-га знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі і не мае ні маёмасці, ні аб'ектаў нерухомасці, ні грошай на рахунках, каб аплаціць патрабаванні крэдытораў.

Канчатковае рашэнне па гэтай справе суд прыме ў чэрвені.

Мацярынскай кампаніі даўжніка — «Старамесны півавар» — належыць некалькі рэстаранаў. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы VK.com згадваюцца такія ўстановы, як Butler, «Старамесны півавар», Bruxelles, гастрапаб Bernardin і кафэ «ВеегЖа».

Nashaniva.com