Зборная Украіны прабілася на чэмпіянат Еўропы па футболе

У фінале стыкавых матчаў украінцы адолелі Ісландыю 2:1.

27.03.2024 / 00:37

Фота: Czarek Sokolowski / AP

Украіна і Ісландыя не здолелі трапіць на чэмпіянат Еўропы па футболе праз звычайны адбор, таму мелі другі шанец праз стыкавыя матчы — шлях B.

Ісландцы на мінулым тыдні выйгралі на нейтральным полі ў Ізраіля 4:1, а Украіна перамагла Боснію — 2:1.

Сёння Украіна і Ісландыя сустрэліся на нейтральным полі ў Польшчы. Як з Босніяй першымі прапусцілі, а потым высілкамі Віктара Цыганкова і Міхаіла Мудрыка перамаглі 2:1.

Украіна едзе на чэмпіянат Еўропы па футболе, які ўлетку пройдзе ў Нямеччыне.

Украіна будзе гуляць у групе з Бельгіяй, Славакіяй і Румыніяй.

Чытайце таксама:

Грузія выйшла на чэмпіянат Еўропы па футболе. І гэта мегасенсацыя

Nashaniva.com