Затрымалі мужчыну за каментары пра тэракт у «Крокусе»
Тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў відэа з мужчынам, затрыманым, паводле канала, за каментары аб тэракце ў падмаскоўным «Крокусе».
27.03.2024 / 10:55
Якімянок Раман. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)
Затрыманага клічуць Раман Якімянок. Яму 44 гады і ён мінчук.
На відэа мужчыну прымусілі сказаць, што яго затрымалі за негатыўныя каментары ў інстаграме пад навіной аб тэракце ў «Крокус Сіці Холе», і што ён адпраўляў паведамленні ў чат-бот канала Nexta.
У чым абвінавачваюць мужчыну і ў якім статусе ён знаходзіцца — невядома.
Чытайце таксама:
Сілавікі расказалі, як скарысталі ў сваіх інтарэсах сямейную драму