У Смаргоні 15-гадовы хлопец патануў у ванне, калі ўсе былі дома
27.03.2024 / 16:4
Трывогу забіла маці.
Фота: newgrodno.by
У Смаргоні ў ванне патануў падлетак. Праз тыдзень яму павінна было споўніцца 16 гадоў, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».
«Ніхто і ўявіць сабе не мог, што такое магло здарыцца, — расказаў прадстаўнік «Таварыства выратавання на водах Сяргей Вінаградаў. — Усе былі дома».
Пазней трывогу забіла маці, і сына выявілі мёртвым.
Сям'я характарызуецца станоўча. Сам хлопец меў вялікія поспехі ў вучобе.
Разам з тым гэта ўжо чацверты выпадак з пачатку года ў Гродзенскай вобласці з аналагічным утапленнем у хатніх умовах.
Чытайце таксама:
У Мінскім раёне патануў хлопчык