Расійскіх памежнікаў з 1 жніўня не будзе ў ерэванскім аэрапорце «Звартноц»
Пытанне аб вывадзе расійскіх памежнікаў з ерэванскага міжнароднага аэрапорта «Звартноц» для армянскага боку канчаткова вырашана. Пра гэта 27 сакавіка заявіў журналістам спікер парламента Арменіі Ален Сіманян.
27.03.2024 / 17:58
Здымак ілюстрацыйны
«Для Арменіі гэта ўжо вырашанае пытанне. Не думаю, што тут ёсць якая-небудзь дыскусія», — сказаў Сіманян.
Пры гэтым ён адзначыў, што пастаўлены прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам тэрмін спынення працы расійскіх памежнікаў у «Звартноцы» з 1 жніўня 2024 года застаецца ў сіле.
Разам з тым, адзначыў армянскі спікер, робіцца спроба прадставіць гэты працэс як нейкае парушэнне міждзяржаўнага пагаднення, якое было заключанае з мэтай дапамогі армянскім памежнікам на гэтым участку. Цяпер жа, па яго словах, неабходнасці ў гэтым больш няма.
27 лютага спікер парламента Арменіі Ален Сіманян заявіў, што расейскія памежнікі павінны пакінуць ерэванскі міжнародны аэрапорт «Звартноц». Ерэван пісьмова паведаміў Маскве пра спыненне працы расійскіх памежнікаў у аэрапорце «Звартноц» з 1 жніўня 2024 года.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заяўляў у гэтым кантэксце, што «армянская памежная служба, у прыватнасці ў аэрапорце «Звартноц», ужо набыла дастатковыя навыкі і вопыт для таго, каб несці памежную службу ў аэрапорце без садзейнічання расійскага боку».
Чытайце таксама:
Беларусу, затрыманаму ў Арменіі, дадуць палітычны прытулак
Арменія саступіць некалькі вёсак Азербайджану, каб прадухіліць новую вайну
Еўрапарламент заклікаў пачаць дыялог пра «бязвіз» з Арменіяй