З лета можна будзе ўзяць грамадзянства Германіі, не адмаўляючыся ад беларускага

З 26 чэрвеня 2024 года набываюць моц змены ў закон аб грамадзянстве Германіі, якія прыносяць дзве ключавыя навіны для беларусаў. Яны істотна аблегчаць жыццё нашым суайчыннікам, якія імкнуцца да атрымання нямецкага грамадзянства, паведаміў Міхаіл Таўбэ, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Германіі.

27.03.2024 / 20:26

Цяпер беларусы могуць падавацца на атрыманне нямецкага грамадзянства, не адмаўляючыся ад беларускага. Гэта адкрывае новыя магчымасці, спрашчаючы працэс інтэграцыі і даючы шанец на набыццё двайнога грамадзянства без неабходнасці адмаўляцца ад сваіх каранёў.

Таксама беларусам больш не трэба звяртацца з просьбай аб адмове ад беларускага грамадзянства да Лукашэнкі. Гэта здымае маральны і псіхалагічны бар'ер для многіх, хто лічыць непрымальным зварот да яго.

Больш падрабязна азнаёміцца ​​са зменамі ў законе аб грамадзянстве Германіі можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

«Выйшаў з лёгкім шкадаваннем». Беларусы расказалі, як прымалі новае грамадзянства і што рабілі са старым

Кавалеўскі адказаў на восем гарачых пытанняў пра пашпарт Новай Беларусі

Швецыя будзе выдаваць пашпарты замежніка беларусам з пратэрмінаванымі дакументамі

Nashaniva.com