Пуцін назваў «трызненнем» імавернасць вайны Расіі з НАТА
Масква не збіраецца ваяваць з НАТА, паколькі ЗША, што ўзначальваюць ваенны блок, трацяць на абарону шматкроць больш, чым Расія, заявіў прэзідэнт РФ.
28.03.2024 / 08:39
Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«У нас няма ніякіх агрэсіўных намераў у адносінах да гэтых дзяржаў. Мы і ва Украіне б ніколі нічога не рабілі, калі б там дзяржпераварот не здзейснілі, а потым не пачалі б ваенныя дзеянні на Данбасе», — паўтарыў мантру Пуцін на сустрэчы з вайскоўцамі ў Таржку.
Ён нагадаў, што ваенны бюджэт ЗША ў 2022 годзе склаў каля $811 млрд, а Расіі — $72 млрд. «І мы што, маючы на ўвазе вось гэтыя суадносіны, збіраемся ваяваць з НАТА, ці што? Ну гэта проста трызненне», — адзначыў Пуцін.
Менш чым два тыдні таму, 17 сакавіка, Пуцін дапусціў, што Расія можа сутыкнуцца з НАТА ў поўнамаштабным канфлікце, нагадвае The Moscow Times.
«Я думаю, усё магчымае ў сучасным свеце. Але я ўжо казаў, і гэта зразумела для ўсіх, што гэта будзе ў адным кроку ад поўнамаштабнай Трэцяй сусветнай вайны», — казаў ён на прэс-канферэнцыі па выніках прэзідэнцкіх выбараў.
Чытайце таксама:
Улады Расіі і Беларусі рыхтуюць выкарыстанне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню» — Сахашчык