Уступіла ў сілу забарона на захоўванне дронаў
З 28 сакавіка фізічныя асобы ў Беларусі не могуць нават захоўваць цывільныя беспілотнікі. Адпаведны ўказ быў падпісаны яшчэ ў верасні, але яго палажэнні ўступілі ў сілу толькі зараз.
28.03.2024 / 10:14
Ілюстрацыйнае фота belstu.by
У грамадзян было паўгода з моманту афіцыйнага апублікавання ўказа, каб прадаць наяўныя ў іх беспілотнікі арганізацыям або індывідуальным прадпрымальнікам альбо перадаць іх на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю, вызначаную ўрадам.
У выніку права выкарыстоўваць дроны цяпер ёсць толькі ў арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці, пры гэтым трэба выконваць шэраг патрабаванняў заканадаўства.
Арганізацыі і ІП, каб завезці беспілотнік, павінны атрымаць адпаведны дазвол у Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, які вядзе ўлік такіх апаратаў.
Чытайце таксама:
ДПС сочыць за магістралямі з дапамогаю дронаў
Лукашэнка: Мы павінны быць гатовыя да вайны і ментальна, і стратэгічна