Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні і якія вымушаныя былі эміграваць
28.03.2024 / 11:42
Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі Юзаф Станеўскі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Фота: Catholic.by
«За тых, хто з намі лучыцца духоўна. Святароў, якія не змаглі прыехаць з-за хваробы, за святароў, якія ў вязніцы, у зняволенні. За ўсіх нас, і тых, якія шукаюць шчасця ў свеце», — сказаў арцыбіскуп.
Юзаф Станеўскі стаў кіраўніком Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі ў верасні 2021 года. Да Станеўскага гэтую пасаду займаў Тадэвуш Кандрусевіч.
У 2023 годзе арыштавалі 10 каталіцкіх святароў. Трое з іх на канец года заставаліся ў зняволенні, гаворыцца ў дакладзе арганізацыі Aid to the Church in Need. Больш чым у Беларусі святароў пераследавалі ў Нікарагуа. Там у 2023 годзе ў турму трапілі 46 чалавек, піша «Медыязона».
У сакавіку 2024 года работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі. Яго судзілі па 4 артыкулах: распальванне варожасці (частка 1статьи 130 КК), распаўсюд і выраб парнаграфіі (частка 1 артыкула 343 КК), абразу Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).
Каталіцкага святара Генадзя (Генрыха) Акалатовіча абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК).
Чытайце таксама:
У цэнтры Мінска прайшоў Крыжовы шлях ФОТАРЭПАРТАЖ
Работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі
Ксёндз Генрых Акалатовіч ужо тры месяцы знаходзіцца ў «Амерыканцы»