Тысячу бюджэтных месцаў выдзеляць ВНУ Беларусі для расіян, якія здалі Адзіны дзяржаўны іспыт
Аднак пасля вучобы расійскім грамадзянам прыйдзецца адпрацаваць два гады на прадпрыемствах або ў арганізацыях Беларусі
28.03.2024 / 14:50
Расійскія абітурыенты з 2024 года ўпершыню змогуць паступаць у беларускія ВНУ на бюджэтную форму навучання па выніках Адзінага дзяржаўнага іспыту (АДІ), паведаміў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец
Міністр нагадаў, што раней грамадзяне Расіі, якія здалі АДІ, маглі паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі толькі на платную форму, піша «Спутнік».
«У гэтым годзе мы прадугледжваем каля тысячы (бюджэтных) месцаў для дзяцей з Расійскай Федэрацыі», — сказаў Іванец на прэс-канферэнцыі ў чацвер.
Двухгадовая адпрацоўка ў Беларусі
Міністр удакладніў, што бюджэтныя месцы для расійскіх грамадзян уваходзяць у квоту бюджэтных месцаў для беларусаў.
«Гэта асобныя месцы, на якія грамадзяне Беларусі прэтэндаваць не могуць (…) дзве паралельныя плыні, якія паміж сабой не звязаныя», — адзначыў кіраўнік Мінадукацыі.
Калі гэтыя месцы не запаўняюцца, то яны пераходзяць на агульны конкурс для беларускіх грамадзян.
Паступленне на бюджэт прадугледжвае для расіянаў тыя ж абавязацельствы, што і для беларусаў: пасля заканчэння вучобы ім давядзецца адпрацаваць два гады на прадпрыемствах або ў арганізацыях Беларусі.
Чытайце таксама:
Мінадукацыі назвала даты іспытаў
Выпускнікам яшчэ двух ліцэяў дазволілі паступаць у свае ВНУ без экзаменаў
Як будуць праходзіць сумоўі для паступлення ў ВНУ без экзаменаў