У Беларусі падаражэе зарадка электрамабіляў

З 1 красавіка сетка станцый Malanka падыме тарыфы на паслугі па зарадцы электрамабільнага транспарту, паведамляе БелТА. Тым не менш, кошт зарадкі па-ранейшаму застанецца ніжэйшым за запраўку традыцыйным палівам.

28.03.2024 / 16:43

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер цана за 1 кВт.г складзе 0,43 рубля (павольная зарадка) і 0,56 рубля (хуткая зарадка).

Апошні раз Malanka падымала тарыфы на зарадку электрамабіляў у кастрычніку 2022 года. З гэтага часу цэны, як адзначаюць у ВА «Беларуснафта», захоўваліся максімальна нізкімі.

Аднак электраэнергія для зарадных станцый, якую надае РУП «Белэнерга», даражэла ўжо двойчы за названы перыяд — у пачатку 2023-га і 2024 гадоў. У выніку яна павялічылася сумарна на 16%. Тым не менш, кошт зарадкі электрычнасцю па-ранейшаму ніжэйшы за запраўку традыцыйным палівам.

Malanka, акрамя ўсяго іншага, прапануе юрыдычным асобам зніжкавую сістэму, якая дазваляе ашчадзіць да 15% у залежнасці ад аб'ёму спажывання. Для фізічных асоб дзейнічае штомесячная праграма лаяльнасці.

Чытайце таксама:

Трэцім горадам, які пяройдзе на электратранспарт, хочуць зрабіць Наваполацк

Як выглядаюць электробусы, што перадалі Шклову

Пельмені, піца, паўэрбанкі… Якія гандлёвыя аўтаматы сёння працуюць у Мінску, а якія абяцалі, ды так і не паставілі?

Nashaniva.com