Памёр беларус Алім Кашавараў, які гераічна ратаваў людзей у «Крокус Сіці Холе»
Ён атрымаў шматлікія кулявыя раненні падчас жахлівага тэракту ў канцэртным цэнтры ў падмаскоўным Краснагорску ў мінулую пятніцу.
29.03.2024 / 10:25
Пасольства Беларусі ў Расіі паведаміла пра смерць Аліма Іосіфавіча Кашаварава.
Ён атрымаў шматлікія кулявыя раненні падчас жахлівага тэракту ў «Крокус Сіці Холе» ў падмаскоўным Краснагорску ў мінулую пятніцу
Дактары маскоўскай бальніцы імя Боткіна да апошняга змагаліся за жыццё беларуса.
Пасол Беларусі Дзмітрый Круты выказаў глыбокія спачуванні сваякам загінулага. Пасольства аказвае ўсю неабходную дапамогу, у тым ліку ў транспарціроўцы цела Аліма на Радзіму.
Пра Аліма Кашаварава расказаў супрацоўнік «Крокуса» Аляксей Асанушкаў. Яны ў мінулую апынуліся на першай лініі — стаялі на суседніх рамках, а тэрарысты ішлі проста на іх.
Калі пачалася страляніна, мужчыны пачалі ратаваць людзей.
«Ён выскачыў на злачынцаў, каб неяк спыніць іх, выратаваць людзей, яго адразу пасеклі чаргой», — расказваў Асанушкаў.
«Перад намі быў натоўп людзей. І яны пачалі ў спіны страляць людзей, якія заходзілі праз рамкі», — казаў Асанушкаў.
Калі людзі пачалі ўцякаць, ахоўнікі пачалі іх эвакуяваць.
Яшчэ адзін ахоўнік з Беларусі Вадзім Кулік таксама загінуў, як загінула і беларуска Ганна Волкава.
Чытайце таксама:
У «Крокусе» распавялі, як беларусы-ахоўнікі гераічна ратавалі людзей
«Ён у штучнай коме». Бацька беларускага ахоўніка з «Крокуса» пра стан сына
Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту