Жыхарка Рыгі пры ўездзе ў Беларусь задэкларавала $75 тысяч, але не задэкларавала $100 — і патрапіла на штраф

12 сакавіка ў Віцебску адбыўся суд, на які грамадзянка Латвіі не з'явілася.

29.03.2024 / 12:27

Ёй ставілася ў віну, што з увозімай сумы 75100 даляраў яна на дэкларацыю падала 75000 даляраў.

Таму суд канфіскаваў гэтую лішнюю сотку і аштрафаваў жанчыну яшчэ на 200 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю»

Nashaniva.com