ДПК: У Браславе двое кантрабандыстаў збіраліся напасці на памежніка

Цяпер ім пагражае да сямі гадоў турмы.

29.03.2024 / 14:08

Ваеннаслужачыя Полацкага пагранатрада сумесна з супрацоўнікамі АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама 28 сакавіка ў горадзе Браславе затрымалі двух грамадзян Беларусі, паведамляе Памежны камітэт.

Сцвярджаецца, што двое беларусаў-кантрабандыстаў збіраліся прымяніць гвалт у дачыненні памежніка. Нагодай было тое, што ён прымаў удзел у расследаванні крымінальнай справы супраць гэтых мужчын.

На момант затрымання яны знаходзіліся пад падпіскай аб нявыездзе — якраз за кантрабанду.

У дачыненні да іх завялі крымінальныя справы па ч.1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы). Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

«Памежнікі былі няўмольныя — нам давялося вяртацца». З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы, едучы за мяжу з візай PBH

У Пастаўскім раёне застрэліўся салдат тэрміновай службы

Польшча збіраецца паставіць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вышкі

Nashaniva.com