У Гомелі бацькі назвалі сына Космас

Бабулі ўпарта адмаўляцца называць унука па імені.

29.03.2024 / 14:31

Рэдкае імя зарэгістравалі ў загсе Навабеліцкага раёна Гомеля. Ніякіх сумненняў у такім выбары ў бацькоў малога не ўзнікла, піша мясцовае выданне belkagomel.by.

Фота: Belkagomel.by

— Вырашылі з мужам адразу і аднагалосна. Затое са сваякамі прыйшлося пабадацца, бабулі дагэтуль не называюць ўнука па імені. Спадзяваліся да апошняга, што мы перадумаем. Але ў нас і варыянтаў іншых не было. Імя прыгожае, незвычайнае, выклікае асацыяцыі з космасам, а гэта нешта неабсяжнае і чароўнае.

Па-рознаму ўспрынялі навіну і сябры: адны спакойна і прыязна, іншыя са скепсісам і недаверам. Спрабавалі пераканаць, што гэта сапсуе дзіцяці будучыню. Але мама і тата ўпэўненыя, імя прынясе сыну толькі поспех.

Космас Вадзімавіч — доўгачаканы першынец. Бацькі не нарадуюцца. У будучыні плануюць яшчэ дачку, якую таксама назавуць як-небудзь незвычайна.

Nashaniva.com