Выйшлі на волю двое палітвязняў з Брэста
На волю выйшлі Уладзімір Рубашэўскі і Юры Кузьміч. Абодвух берасцейцаў прыгаварылі да калоніі за пратэсты 10 жніўня 2020 года, піша «Вясна».
29.03.2024 / 16:18
Удадзімір Рубашэўскі і Юрый Кузьміч
Па даных праваабаронцаў, 27 сакавіка выйшаў на волю Юрый Кузьміч. Прыблізна ў гэтыя ж дні вызваліўся і Уладзімір Рубашэўскі.
Абодвух судзілі за акцыю пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце, і прыгаварылі да 4 гадоў калоніі па артыкуле 293 КК.
Юрый Кузьміч адбываў свой тэрмін у ВК-2 (Бабруйск), а Рубашэўскі — у ВК-17 (Шклоў). Абодва адбылі тэрмін цалкам (бо дні, праведзеныя ў СІЗА, улічваліся за паўтара дня ў калоніі).