На МКАД адбылося ДТЗ, аўтамабіль урэзаўся ў ліхтар і загарэўся
Здарэнне адбылося ў 06:05, паведамляе ДАІ Мінска.
30.03.2024 / 11:05
Cёння каля 06:05 67-гадовы кіроўца аўтамабіля «Mazda», рухаючыся ў раёне 17-га км знешняга кальца МКАД, пры выбары хуткасці руху не ўлічыў умовы надвор'я, не справіўся з кіраваннем, ад чаго аўтамабіль пайшоў у занос, урэзаўся ў асвятляльную мачту і выехаў за межы праезнай часткі.
У выніку атрыманых механічных пашкоджанняў адбылося ўзгаранне аўтамабіля.
Кіроўцу даставілі ў бальніцу.
Чытайце таксама:
У Пінскім раёне ў ДТЗ загінуў супрацоўнік ДАІ