Больш за 40 турыстаў з Беларусі застаюцца ў Стамбуле з-за адмены рэйса Southwind Airlines

Больш за 40 турыстаў з Беларусі застаюцца ў Стамбуле праз скасаванне рэйса Southwind Airlines, паведамляе тэлеканал АНТ. Самалёт чакалі ў Мінску днём 30 сакавіка, аднак за некалькі гадзін да вылету з'явілася інфармацыя аб адмене рэйса.

30.03.2024 / 20:28

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер група беларускіх грамадзян знаходзіцца ў гатэлі. Як запэўніў турэцкі авіяперавозчык, група беларускіх турыстаў вернецца дадому заўтра. Вылет са Стамбула прызначаны на 8-ю гадзіну вечара. 

Раней стала вядома, што авіякампаніі Southwind Airlines забаранілі лётаць над Еўрасаюзам, дзе пралягалі маршруты яе рэйсаў. Гэтае рашэнне абгрунтавалі сувязямі з Расіяй, бо прыналежнасць авіякампаніі Турцыі толькі фармальная. 

Сёння быў адменены адзін рэйс Southwind Airlines з Мінска ў Стамбул, а другі затрыманы і вылецеў каля 16:00. Як сведчыць Flightradar, ён паляцеў праз тэрыторыю Расіі.

Чытайце таксама:

Рэйс Мінск-Стамбул кампаніі Southwind Airlines паляцеў, але праз Расію

«Турэцкай» Southwind Airlines забаранілі лётаць над ЕС. Сённяшні рэйс з Мінска адменены

Расія стварыла падстаўную авіякампанію, каб перавозіць нелегальных мігрантаў у Еўропу праз Мінск

З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?

Nashaniva.com