Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень
«Мы выстаім, захаваемся, пройдзем праз гэтую цёмную даліну».
31.03.2024 / 08:18
«Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Сёння мы вітаемся гэтымі словамі і яны напаўняюць нас надзеяй. Гэтая надзея ў кожнага свая. А якая надзея ў нашага народа? «Людзьмі звацца» — казаў класік. Засноўваць сем'і, гадаваць дзяцей, будаваць свой дом і мець годнае жыццё на сваёй зямлі сярод сваіх людзей…
Сёння гэтыя простыя рэчы патрабуюць надзеі, патрабуюць намагання. Мы выстаім, захаваемся, пройдзем праз гэтую цёмную даліну», — сказала Святлана Ціханоўская.
Чытайце таксама: