Беларускі айцішнік Віктар Куўшынаў паказаў свой новы гадзіннік — вельмі сімвалічны

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў цяпер жыве ў Партугаліі. У сацсетках ён апублікаваў фота гадзінніка, які замовіў з Беларусі.

31.03.2024 / 19:18

«Амаль 2 месяцы чакання, размытнёўка, і вось. З нядаўняй калекцыі, прысвечанай Агінскаму. На раменьчыку фрагмент «Развітання з Радзімай», — напісаў у фэйсбуку пад фота Віктар Куўшынаў.

Серыю гадзіннікаў «Міхаіл Агінскі» завод «Луч» выпусціў у гэтым годзе. Цыферблат выкананы ў стылі кішэнных гадзіннікаў XVII стагоддзя з выкарыстаннем элементаў фамільнага герба роду Агінскіх. На адваротным баку корпуса — гравіроўка з выявай кампазітара. Корпус пакрыты чырвовым золатам, шкло сапфіравае.

У калекцыі дзве мадэлі, выпушчаныя ў лімітаванай серыі па 100 асобнікаў кожная.

Віктар Куўшынаў. Фота: старонка ў фэйсбуку

Віктара Куўшынава затрымалі ў верасні 2020 года. На той момант ён працаваў у кампаніі PandaDoc. Амаль год ён правёў за кратамі — выпусцілі яго ў жніўні 2021 года, асудзіць не паспелі. Пасля гэтага мужчына выехаў за мяжу.

Чытайце таксама:

Як айцішніка Віктара Куўшынава сукамернікі адбівалі ад карцара

Былы палітвязень Віктар Куўшынаў сышоў з PandaDoc і працуе ў міжнароднай кампаніі

«Мясцовыя не могуць сабе дазволіць жыць так, як прыезджыя». Беларуска пераехала ў Партугалію і расказвае, як там жывецца 

Nashaniva.com