Расія патрабуе, каб Украіна арыштавала кіраўніка СБУ
У МЗС Расіі заявілі, што патрабуюць арышту асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
31.03.2024 / 19:54
Васіль Малюк. Фота: СБУ
У прыватнасці — кіраўніка ўкраінскай Службы бяспекі Васіля Малюка.
МЗС РФ вінаваціць Украіну ў тэрарыстычнай дзейнасці. Так, расійскі бок сцвярджае, што знайшоў «ўкраінскі след» у тэракце ў «Крокус Сіці Холе», забойстве Дар'і Дугінай, Уладлена Татарскага, падрыве Крымскага моста.
«У сувязі з гэтым МЗС Расіі перадало ўладам Украіны патрабаванні ў рамках Міжнароднай канвенцыі аб барацьбе з бомбавым тэрарызмам і Міжнароднай канвенцыі аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму аб неадкладным арышце ўсіх датычных да гэтых тэрактаў асоб. Сярод гэтых патрабаванняў — арышт кіраўніка СБУ В. Малюка, які цынічна прызнаў 25 сакавіка арганізацыю Украінай падрыву Крымскага моста ў кастрычніку 2022 года і раскрыў дэталі арганізацыі іншых тэрактаў у Расейскай Федэрацыі», — гаворыцца ў заяве.
Чытайце таксама:
«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»