Аўтар песні «Любимую не отдают» паскардзіўся, што суседзі начамі катуюць іх сям'ю яго ж хітамі

Прыдворны кампазітар Яўген Алейнік, аўтар песень «Любимую не отдают» і «Батька у нас крутой» паскардзіўся ў інстаграме на тое, што з надыходам цеплыні яго суседзі вельмі гучна ўключаюць музыку на вуліцы.

01.04.2024 / 13:37

Выступ гурта «Аўра». Яўген Алейнік і Юлія Быкава. Фота з інстаграма кампазітара

Яўген спытаў у падпісчыкаў, што рабіць, калі размовы з суседзямі і просьбы выключыць музыку не дапамагаюць. Адной з першых прыйшла дзяліцца мудрасцю ў каментарыях Ганна Квілорыя, вядучая БТ. Яна прапанавала падарыць суседзям дыск «Аўры» — гэта гурт, у якім спявае жонка Яўгена Юлія Быкава і для якога ён піша песні.

Нечакана высветлілася, што хітамі яго аўтарства Алейніка таксама катуюць: «Аднойчы нам яго і паставілі. У гадзіну ночы, калі нам зранку было трэба ехаць на канцэрт. Тыпу «Ну вось так можна?». «Вось жа хітрыя!» — ці то абурылася, ці то захапілася Ганна Квілорыя.

Наталля Вашкевіч, якая называе сябе праваслаўным гідам, параіла звяртацца ў міліцыю, калі суседзі «не разумеюць па-нармальнаму». Але Яўген адказаў, што гэта не яго варыянт.

Чытайце таксама:

«Батька у нас крутой, в мире один такой». Лукашэнку прысвяцілі чарговую крынджовую песню

Аўтар гімна лукашыстаў «Любімую не аддаюць» распавёў, за колькі гатовы зрабіць з дзіцяці зорку. Сума шакуе

Праўладны спявак пайшоў у армію. Парадавалася нават нявестка Лукашэнкі

Nashaniva.com