Паўтары тысячы курцоў марыхуаны адсвяткавалі легалізацыю канабісу каля Брандэнбургскай брамы ў Берліне

Акцыю ахоўвалі паліцэйскія, якія перакрылі для руху аўтамабіляў некалькі вуліц.

01.04.2024 / 12:08

Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

Удзельнікі акцыі ў цэнтры сталіцы Нямеччыны ў ноч з нядзелі на панядзелак курылі марыхуану і танчылі пад рэгі. Сцэну, якую яны ўстанавілі, упрыгожваў метровы ліст канопляў, піша Bild.

Адзін з вядомых нямецкіх ютуб-блогераў Klimpel проста на акцыі прапаноўваў прысутным вызначыць змесціва ТГК у марыхуане з дапамогай спецыяльнай прылады.

Акцыю ахоўвалі паліцыянты, якія перакрылі для руху аўтамабіляў некалькі найбліжэйшых вуліц. Прысутныя разышліся самі праз некалькі гадзін.

Сёння ў Нямеччыне ўступае ў сілу закон аб легалізацыі канабісу для паўналетніх грамадзян. Такім чынам канабіс выключаць са спісу забароненых рэчываў у Законе аб наркотыках.

Nashaniva.com